n-ost (Germany) разам з Fundacja Autonomia (Poland) і Human Constanta (Belarus) радыя паведаміць аб пачатку прыёму заявак на наша першае сумеснае мерапрыемства ў рамках праекта “History Unit: Reframing Queer Narratives in Media”.
Праграма аб’яднае медыя-прафесіянал_ак і квір-актывіст_ак. З дапамогай гэтага захапляльнага семінара мы хочам даследаваць пераслед гомасэксуальных і транссэксуальных людзей з боку нацыстоўскага рэжыму. Мы хочам правесці значныя паралелі паміж гістарычным прыгнётам ЛГБТК+ людзей і сучаснымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца квір-супольнасці ў краінах праекта. Гэтая адукацыйная праграма ўключае тэматычную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Асвенцым-Біркенаў з азнаямленнем з гістарычнымі крыніцамі, лекцыі і дыскусіі з актывіст_камі і даследчы_цамі, экскурсіі па горадзе, культурныя мерапрыемствы, стварэнне сетак, а таксама практычныя этапы працы.
Усе ўдзельні_цы пасля праграмы атрымаюць магчымасць падаць заяўку на стыпендыю для стварэння трансгранічнага журналісцкага кантэнту. Больш падрабязная інфармацыя будзе прадстаўлена падчас праграмы.
Хто можа падацца?
Мы шукаем медыя-прафесіянал_ак, а таксама квір-актывіст_ак з вопытам стварэння кантэнту з наступных краін: Польшчы, Беларусі, Украіны і Германіі (незалежна ад цяперашняга месца пражывання). Мы не можам дапамагчы з візавымі працэдурамі.
Як падацца?
Калі ласка, запоўніце анкету да 14 красавіка, 2024, 23:59 (CET time). Заяўка павінна быць на англійскай мове, за выключэннем матывацыйнай часткі, для якой вы можаце выбраць любую мову праекта па вашаму выбару (беларускую, нямецкую, польскую, украінскую, англійскую). Адабраныя ўдзельні_цы будуць праінфармаваныя не пазней за 30 красавіка 2024 года.
Дадатковая інфармацыя
- Працоўнай мовай праграмы будзе пераважна англійская.
- Праграма плануецца як поўны працоўны тыдзень.
- Усе выдаткі на пражыванне (аднамесны або двухмесны нумар), харчаванне (вегетарыянскае) і транспарт бярэ на сябе бок, які запрашае.
- Зараз мы шукаем магчымасць запрашэння бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемстве са сваімі дзецьмі.
Праект фінансуецца Фондам Памяці, адказнасці і будучыні (EVZ) і Федэральным міністэрствам фінансаў (BMF) у рамках адукацыйнай праграмы па NS-Injustice.