Human Constanta запускае спецыяльны праект, накіраваны на падтрымку беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, што дзейнічаюць на тэрыторыі ЕС і працуюць з беларускай дыяспарай і аўдыторыяй у Беларусі. Наша мэта — дапамагчы арганізацыям прывесці свае працэсы і дакументацыю ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі апрацоўкі і бяспекі персанальных даных (GDPR), у тым ліку пры выкарыстанні штучнага інтэлекту (AI Act).
У межах праекта мы прапануем:
- Удзел у практычным анлайн-трэнінгу па працы з персанальнымі данымі ў адпаведнасці са стандартамі GDPR.
- Магчымасць атрымаць безкаштоўныя кансультацыі для НДА па прававых, арганізацыйных і тэхнічных пытаннях апрацоўкі і абароны персанальных даных.
- Працяглую комплексную падтрымку, якая ўключае аўдыт адпаведнасці GDPR, навучанне каманды, распрацоўку неабходнай дакументацыі, кансультацыі па бяспецы і экспертнае суправаджэнне спецыяліста па абароне даных (DPO).
Каб узяць удзел у праграме падтрымкі, калі ласка, запоўніце анкету па спасылцы да 18 чэрвеня. Вы можаце пазначыць тыя кампаненты праграмы, што найбольш актуальныя для вашай арганізацыі. На жаль, колькасць безкаштоўных кансультацый і арганізацый, якім мы можам прапанаваць суправаджэнне, абмежаваная.
Адбор будзе праводзіцца на падставе інфармацыі з вашай анкеты, пра вынікі мы паведамім да 20 чэрвеня.