Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Дасягненні для правоў чалавека ў 2022

Human Constanta
10 декабря 2022 Года

Праца па абароне правоў чалавека можа быць незаўважнай, хаця часцяком гэта праца вялікай колькасці людзей у фармаце 24/7, 365 дзён у год.

На жаль, 2022 год – год, калі мы сталіся сведкамі яшчэ большых і складанейшых выклікаў для правоў чалавека, у прыватнасці ў нашым рэгіёне.

У памяці прасцей застаюцца і прыгадваюцца негатыўныя падзеі, але ў рэальнасці маюць мейсца ня толькі няўдачы. Мы вырашылі зрабіць падборку натхняльных падзеяў гэтага года, калі вынікі барацьбы за правы чалавека можна заўважыць, дзе індывідуальныя і калектыўныя дзеянні дапамаглі дамагчыся павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці.

А напрыканцы артыкула можна знайсці і спампаваць віншавальныя паштоўкі, якія мы падрыхтавалі да Дня правоў чалавека!

#StandUpForHumanRights

Нобелеўка для праваабарончай супольнасці

Нобэлеўскую прэмію міру 2022 года атрымалі грамадзянская супольнасць і праваабаронцы Беларусі, Украіны і Расеі.

У якасці прадстаўні_ц і прыкладаў ушанаванай працы – заснавальнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі Центр громадянських свобод і расейскі праваабарончы цэнтр «Мемориал».

#HumanRightsDefenders

Яшчэ раз віншуем каля_жанак!

Адмена смяротнага пакарання

Праз вялікі ціск грамадзскасці і кампанію ў Папуа–Новай Гвінеі адмянілі смяротнае пакаранне! Гэта адбылося праз 30 гадоў пасля яе (пера-)ўвядзення.

Прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ заявіў, што яна «не з’яўляецца эфектыўным сродкам стрымлівання сур’ёзных злачынстваў».

#AbolishDeathPenalty

Перасяленне бежан_ак

Поспехаў дамаглася і кампанія, якая падштурхнула Урад Аўстраліі прыняць даўнюю прапанову Новай Зеландыі аб перасяленні бежан_ак, якія апынуліся ў пастцы жорсткага аўстралійскага рэжыму ўтрымання ў афшорных зонах.

Практыка гэтых «афшораў» шматлікія годы крытыкуецца за масавыя парушэньні правоў чалавека.

Прыняцце прапановы Новай Зеландыі – гэта маленькі крок да аднаўлення гуманнасці Аўстраліі, які дазволіць бежан_кам жыць у бяспецы і працягваць жыць сваім жыццём.

  #GameOver #Refugees

Поспех у сферы кліматычнай справядлівасці

Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая прызнае «чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе» усеагульным правам чалавека.

Яна дае людзям інструмент для аказання ціску на дзяржавы з мэтай прызнання гэтага права ў іх нацыянальным заканадаўстве, а таксама для экалагічных праваабаронцаў, якія нястомна працуюць, каб абараніць сваіх бліжніх ад наступстваў разбурэння навакольнага асяроддзя.

#ClimateJustice

Мільёны бежан_ак могуць быць прынятыя

Мільёны бежан_ак у вельмі ў кароткі прамежак часу могуць быць прынятыя і правы чалавека гэтых людзей, збольшага, могуць быць забяспечаныя.

Для людзей, якія былі вымушаныя бегчы ад эскалацыі вайны Расеі супраць Украіны і шукаць бяспекі ў іншых краінах, былі палітычная воля прапанаваць неабходную дапамогу, прававыя рамкі, фінансавыя і іншыя рэсурсы для гэтага. Нягледзячы на тое, што былі і застаюцца асобныя праблемы, агулам гэта моцна адрозніваецца ад таго, што мы назіралі дзесяцігоддзямі.
#Refugees

Прыпыненне «тэстаў на цнатлівасць»

Узброеныя сілы Інданезіі нарэшце спынілі ўсе так званыя «тэсты на цнатлівасць» у рамках працэсу прызыву жанчын.

Так званая «праверка цнатлівасці» з’яўляецца адной з формаў гендарнага гвалту. Было вырашана, што Урад Інданэзіі мусіць расследваць траўмы, нанесеныя жанчынам гэтай палітыкай цягам дзесяцігоддзяў, і аказаць падтрымку пацярпелым.

#WomensRights

Пратэсты і барацьба за правы жанчын у Іране

«Жанчына, жыццё, свабода» –  з гэтым лозунгам з верасня і дагэтуль адбываюцца буйнейшыя пратэсты ў гісторыі рэжыма Аятолл, на чале з жанчынамі.

Насуперак шматлікім забойствам і пагрозе смяротнага пакарання, яны працягваюць патрабаваць свабоды і роўнасці. Неверагодныя адважнасць і гераізм.

#WomenLifeFreedom #TheGirlsofRevolutionStreet

У Чылі ўступіў у сілу закон аб раўнапраўі

Аднаполым парам у Чылі было дазволена заключаць грамадзянскія саюзы з 2015 года, але закон, які б дазваляў афармляць шлюб, быў заблякаваны Кангрэсам у 2017 годзе. Праз патрабаванні людзей ён быў прыняты ў снежні 2021 года, і першыя пары пабраліся шлюбам у сакавіку гэтага года.

#Equality #EqualMarriage

Больш пра кожную з прыгаданых падзеяў можна прачытаць тут і тут.

Віншавальныя паштоўкі

Як і абяцалі — віншавальныя паштоўкі, каб вы таксама маглі расказаць пра Дзень правоў чалавека!

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ

Amnesty International и 16 правозащитных организаций потребовали срочного созыва Совета ООН по правам человека

Правозащитные организации потребовали срочного созыва Совета ООН по правам человека для решения кризиса в области прав человека в Беларуси после сфальсифицированных президентских выборов и масштабных репрессий.
права человека

Беларусские власти хотят лишить граждан возможности обращаться в Комитет по правам человека ООН

В палате представителей Республики Беларусь в первом чтении законопроекта «О денонсации Республикой Беларусь Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах» будут рассматривать выход страны из международного договора.

Беларусь: правозащита вне закона

В настоящей статье делается попытка проанализировать условия, в которых правозащитникам приходится действовать в разгар политического кризиса и кризиса в области прав человека в Беларуси.
Мигранты и беженцы

Всемирный день беженцев — 20 июня

Сегодня, 20 июня, во всём мире отмечается день беженцев. Тема беженства — всё ещё сложная для большого количества людей. Она окутана мифами, страхами, непониманием. Мы хотим, чтобы Беларусь стала дружелюбной и гостеприимной для тех, кто ищет себе новый дом. Рассказываем 10 фактов о беженцах и том, с чем они сталкиваются.
Лаборатория цифровых свобод

Запущена интерактивная карта нарушений цифровых прав в условиях пандемии

Human Constanta вместе с партнером проекта – российской общественной организацией РосКомСвобода запустили общественный мониторинг данных процессов по всему миру – Pandemic Big Brother.