Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Па якіх артыкулах дзяржава абвінавачвае праваабаронцу Насту Лойка?

Human Constanta
17 февраля 2023 Года

Стала вядома, аб другім артыкуле, па якім прад’яўленыя абвінавачванні праваабаронцы Настцы Лойцы.

Як мы паведамлялі раней, першы артыкул, паводле якога абвінавачваюць Насту — арт. 342.1 КК РБ – «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады альбо якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Читайте, почему важно фиксировать факты нарушения прав человека через доступные механизмы ООН

Другім артыкулам стаў арт. 130.3 КК РБ — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розні». Падставай для апошняга абвінавачання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якую сьледчыя ў справе Насты кваліфікуюць як «распальваньне варожасці» да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

Мы лічым, што спроба абвінаваціць Насту па дадзеным артыкуле — гэта чарговы доказ таго, што Наста знаходзіцца за кратамі выключна за сваю праваабарончую дзейнасць.

Нагадваем, 6 верасня 2022 году беларускія праваахоўнікі затрымалі Насту каля будынку Менскага гарадскога суда. Наста прысутнічала на судовым паседжанні па справе групы «Рэвалюцыйнае дзеянне», па выніках якой актывіст_кі і праваабаронцы, у тым ліку Марфа Рабкова, былі асуджаныя на тэрміны ад 5 да 17 год пазбаўлення волі. 7 верасня 2022 году Насту асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства» — парушэнне артыкулу 19.1 КаАП РБ.

22 верасня 2022 году суд Фрунзенскага раёну Менску асудзіў Насту яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачання ў «дробным хуліганстве» па тым жа артыкуле. Наста ў зале суда не прысутнічала, бо паседжанне праходзіла ў рэжыме онлайн. Яна не мела доступу да сваёй адвакаткі, бо суд не задаволіў хадайніцтва аб запрашэнні адвакаткі. У ізалятары Наста не магла атрымаць ні лекаў, ні цёплых рэчаў, ні прадметаў гігіены. 6 кастрычніка 2022 года яна выйшла з-за кратаў.

28 кастрычніка 2022 года, праз тры тыдні пасля таго, як Насту вызвалілі з-пад варты пасля адбыцця двух прысудаў запар, яе арыштавалі ў трэці раз. У дзень затрымання з’явілася «відэа з прымусовым прызнаннем», на якім бачна, як Наста ў кайданках дае неафіцыйныя паказанні аб сваёй праваабарончай дзейнасці, у тым ліку аб працы з Human Constanta. Месца і крыніца гэтага відэа невядомыя. Відэа было распаўсюджана ў Telegram-канале разам з іншай дыскрэдытацыйнай інфармацыяй, што выглядае як паклёпніцкая кампанія, накіраваная на ачарненне Насты за яе праваабарончую дзейнасць.

31 кастрычніка 2022 года Насту асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а 14 лістапада 2022 года яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве» паводле артыкула 19.1 КаАП РБ. Яе санкцыя была аргументавана неабгрунтаванымі абвінавачаннямі ў паводзінах Насты падчас арышту і ўтрымання пад вартай, якія суд расцаніў як «парушэнне грамадзкага парадку» і «выяўленне непавагі да грамадства». На паседжанні хадайніцтвы абароны не былі задаволеныя.

29 лістапада 2022 года і 14 снежня 2022 года Насту ў чарговы раз асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле «дробнае хуліганства». Адбыўшы агулам 5 адміністрацыйных пакаранняў запар з 28 кастрычніка 2022 года, 24 снежня 2022 года ёй было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні крымінальнага злачынства, у тым ліку па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («арганізацыя групавых дзеянняў і парушэнне грамадскага парадку»).

Насту Лойку прызналі палітвязынкай. Агулам яна знаходзіца за кратамі ўжо 145 дзён.

Human Constanta працягвае заклікаць міжнародныя арганізацыі да выказвання публічнай пазіцыі і сваёй ацэнкі ў дачыненні да адвольнага затрымання і парушэння правоў Насты Лойкі, а таксама пераследу іншых беларускіх праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ