У сьвеце жаночага спорту адзначаецца негатыўная тэндэнцыя ў частцы права на здароўе. Адным з такіх прыкладаў зьяўляецца высокі ўзровень сьмяротнасьці сярод жанчын ў перадрадавы і радавы перыяды, а ў ЗША — цёмнаскурыя жанчыны паміраюць часьцей за сьветласкурых.
Амэрыканская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка Tori Bowie памерла ад ускладненьняў пры родах. Апытаньне Каліфарнійскага унівэрсітэта паказвае, што мэдыцынскія супрацоўні_цы часта не прыслухоўваюцца да перавагаў жанчын, у прыватнасьці цёмнаскурых, у дачыненьні да родаў.
Ігнараваньне меркаваньняў цяжарных жанчын павышае рызыку сьмяротнасьці і ўскладненьняў для маці і іх дзяцей. Сукамандніцы Bowie выказаліся пасьля яе сьмерці, адзначыўшы праблему, зьвязаную са стэрэатыпамі ў дачыненьні да цёмнаскурых жанчын у грамадзтве,
у прыватнасьці — у мэдыцынскай супольнасьці. Гэта яшчэ больш пагаршае існуючую няроўнасьць і парушае асноўныя правы чалавека — права на здароўе і права на жыцьцё.
З палохаючай частасьцю футбалісткі сутыкаюцца з адной з самых цяжкіх
для спартсмэн_ак траўмаў — траўмай пярэднія крыжаватыя вязы (ПКВ). Капітанка зборнай Ангеліі, гуліня FC Arsenal, Leah Williamson прапускае Чэмпіянат сьвету па футболе сярод жанчын 2023 года з-за траўмы ПКВ. Williamson апублікавала кранальны пост у сваім Instagram. Пры гэтым яна зьяўляецца трэцяй футбалісткай, якая атрымала траўму ПКВ у FC Arsenal за апошнія паўгады. З той жа праблемай сутыкнуліся футбалісткі Beth Mead і Vivianne Miedema. За апошнія два гады траўму таксама атрымалі яшчэ пяць футбалістак — усе яны ня змогуць удзельнічаць у турніры. Millie Bright пасьпела аднавіцца да пачатку ЧС і заняла месца Leah Williamson
у якасьці капітанкі зборнай Ангеліі, аднак раней яна сутыкнулася з той жа праблемай.
Па статыстыцы, спартсмэнкі сутыкаюцца з разрывам крыжаватых вязаў ў 2-8 разоў часьцей за іхніх калегаў-мужчын; паводле дасьледаваньня 1 з 19 футбалістак разрывае ПКВ. Сярод фактараў, якія ўплываюць на павышаную рызыку, называюць фізіялягічныя адрозьненьні паміж мужчынамі і жанчынамі, умовы асяродзьдзя, гарманальныя ўсплёскі падчас мэнструяльнага цыклу жанчын, генэтыку і біямэханіку. Дасьледаваньні па гэтай тэме існуюць ужо каля 20 год, аднак праблема застаецца актуальнай. дасьледаваньні могуць паказаць саму сутнасьць і статыстыку, але не даюць рашэньня. У некаторай ступені адбываецца нармалізацыя гэтай траўмы сярод жанчын, што абсалютна нядапушчальна і ставіць пад пагрозу здароўе, эмацыйны стан і кар’еры спартсмэнак. Траўма ПКВ зьяўляецца складанай з пункту гледжаньня дасягненьняў і формы — спартсмэнкам рэдка ўдаецца аднавіцца да таго ж узроўня гульні, які быў да траўмы.
FIFA разпрацавалі праграму прафіляктыкі траўматызму “The FIFA 11+”10 (як для жанчын, так і для мужчын), якая ўключае ў сябе дынамічную разьмінку для спартсмэнак. Аднак шмат спартсмэнак грэбуюць гэтай прафіляктычнай праграмай з-за адсутнасьці часу ці доступу да рэсурсаў
на сацыяльна-эканамічным і гендарным узроўнях. FIFPRO правялі дасьледаваньне, у якім прынялі ўдзел 362 футбалісткі, удзельніцы кантынентальных чэмпіянатаў, па выніках якога 54% зь іх не прайшлі перадтурнірнае абследаваньне, 70% не зрабілі ЭКГ перад турнірам, і толькі
40% змаглі назваць сябе прафэсійнымі футбалісткамі. Эканамічны аспект
праблемы заключаецца яшчэ ў дарагоўлі апэрацыяў — ва ўжо пазначаным артыкуле часопісу Orthopedics and Orthopedic Surgery кошт апэрацыяў у 2021 годзе «можа перавышаць 650 мільёнаў даляраў у год». Пры гэтым праблема нізкага ўзроўня інвэстыцыяў у жаночы футбол застаецца
актуальнай. Таксама варта надаваць увагу кваліфікацыі мэдыцынскага пэрсанала, якасьці абсталяваньня і суадносінам дапаможнага пэрсанала і гул_інь.
Эўрапейская асацыяцыя клюбаў правяла апытаньне сярод 350 жанчынгулінь з 16 вядучых эўрапейскіх клюбаў. 82% апытаных адчуваюць пастаянны дыскамфорт пры нашэньні футбольных бутс, а пятая частка індывідуалізуе абутак, выкарыстоўваючы спэцыяльныя вусцілкі альбо
выразаючы адтуліны ў пятцы, каб пазьбегнуць пухіроў. Рынак абутку пабудаваны на падыходзе ўнісэкс, але ў першую чаргу арыентаваны на белых мужчын. Дасьледаваньняў, якія б паказалі прамую залежнасьць паміж не спэцыяльна падабраным абуткам і колькасьцю траўмаў ПКВ
няма, аднак, па меркаваньні Katrine Kryger, дацэнткі Унівэрсітэта Сьвятой
Марыі ў Лёндане, гульні ў жаночым футболе часьцей праводзяцца на палях нізкай якасьці, а выкарыстаньне абутку, не прызначанага для гульні альбо не падыходзячага фізіялагічна, павышаюць рызыку атрыманьня траўмы.
У сваю чаргу Nike прадставілі мадэль бутс, якія былі разпрацаваныя спэцыяльна для жанчын. У кампаніі выдаткавалі больш за два гады на дасьледаваньне, тэставаньне і праэктаваньне такога абутку, прыслухоўваючыся да меркаваньня жанчын-гулінь. Досьвед Nike павінен стаць прыкладам для іншых спартовых брэндаў у частцы недыскрымінацыі і комплекснага падыхода да запытаў і патрэбаў спартсмэн_ак.
FIFA ўпершыню ў гэтым годзе прадаюць правы на правядзеньне 11 мужчынскага і жаночага Чэмпіянату сьвету па футболе асобна. Аднак, Прэзідэнт FIFA Gianni Infantino выказаўся адносна непрымальных прапановаў на медыя-правы на турнір сярод жанчын у пяці буйных эўрапейскіх краінах і прыгразіў забараніць трансьляцыю чэмпіянату. Пазьней у сваім Instagram Infantino дадаў, што прагляды ЧС сярод жанчын складаюць 50-60% ад мужчынскага, а прапановы вяшчальных кампаній у краінах «вялікай пяцёркі» для жаночага турніра ў 20-100 разоў ніжэй, і гэта зьяўляецца «аплявухай усім вялікім удзельніцам Чэмпіянату сьвету па футболе і ўвогуле ўсім жанчынам сьвету». Нагадаем, у гэтым годзе прызавы фонд Чэмпіянату сьвету па футболе сярод жанчын складае 150 мільёнаў даляраў, што ў 3 разы вышэй паказчыку 2019 года і ў 10 разоў — 2015 года, аднак гэтая сума ўсё яшчэ значна ніжэй агульнай сумы
прызавых для мужчынскага чэмпіянату — 440 мільёнаў даляраў.
У траўні 2023 года пачаўся Адкрыты чэмпіянат Італіі па тэнісе. На працягу першых дзён чэмпіяната востра паўстала пытаньне аб няроўнай аплаце працы мужчын і жанчын: чэмпіён турніру атрымлівае 1,2 мільёна даляраў, у той час як чэмпіёнка — 567 215 даляраў; агульны бюджет для усіх гульцоў-мужчын складае 8,3 мільёна даляраў, а для жанчын — 3,88
мільёна даляраў.
Абодва прэцэдэнты сьведчаць аб парушэньні права чалавека на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы, у прыватнасьці справядлівы заробак і роўную ўзнагароду за працу роўнай вартасьці; жанчынам павінны гарантавацца ўмовы працы ня горшыя за тыя, якімі карыстаюцца
мужчыны, з роўнай аплатай за роўную працу.
Вышэйшы адміністрацыйны суд Францыі падтрымаў забарону Фрацузкай федэрацыі футбола на нашэньне хіджабаў падчас футбольных гульняў. Суд вынес сваё рашэньне пасьля таго, як футбалісткі з “Les Hijabeuses” правялі кампанію супраць забароны і падалі ў суд на федэрацыю. Такая забарона не адпавядае рэкамендацыям FIFA, якія афіцыяльна дазволілі нашэньне
галаўных убораў па рэлігійных прычынах падчас футбольных гульняў яшчэ
ў 2014 годзе (пункт 4 Правілаў гульні). У дадзеным выпадку мае месца парушэньне правоў чалавека на абарону ад дыскрымінацыі, а таксама ушчамленьне свабоды мусульман_ак выказваць свае меркаваньні і перакананьні.
У апошні час паміж WNBA і NCAA разлютаваліся спрэчкі датычна NILздзелак (Name, Image and Likeness — тэрмін, датычны ужываньня імя, вобразу і падабенства спартсмэн_ак каледжаў у маркетынгавых і рэклямных мерапрыемствах, з дапамогай якіх яны могуць атрымліваць
фінансавую ўзнагароду). Дзякуючы NIL-здзелкам гуліні каледжаў могуць зарабляць больш, чым прафэсійныя гуліні WNBA, з-за чаго некаторыя спартсмэнкі не сьпяшаюцца пераходзіць у статус прафэсійных гулінь WNBA. У сваю чаргу Breanna Stewart, прафэсійная амэрыканская
12 баскетбалістка, бачыць прычыну гэтых спрэчак у больш глябальных
праблемах — жаночы спорт асьвятляецца ў СМІ меньш, чым на 5%, і спартсмэнкі не павінны змагацца адна з адной за гэтыя 5%, яны павінны атрымліваць «50 альбо 100, альбо колькі заўгодна адсоткаў», павінны патрабаваць больш ад СМІ і кампаніяў з пункту гледжаньня маркетынгу. (Ня)бачнасьць жаночага спорту ў медыя-прасторы застаецца актуальнай
і вельмі вострай праблемай, цесна пераплятаючыся з праблемамі роўнай аплаты, роўнага доступу і інвеставаньня ў жаночы спорт.
Аналізуемы пэрыяд адзначыўся партнэрскімі рухамі рознага роду з мэтай прасоўваньня жаночага футбола. Spotify разам з London City Lionesses і She Plays Football аб’ядналіся, каб даць магчымасьць новаму пакаленьню дзяўчын займацца футболам. Мэта праэкта — «павелічэньне
разнастайнасьці нізавых каманд і прадастаўленьне ўнікальных магчымасьцяў для дзяўчын, якія імкнуцца гуляць у футбол». Для 600 дзяўчын з усяго Барнэта, аднаго з 32 боро Лёндана, была прадстаўлена магчымасьць атрыманьня бясплатных штодзённых 1,5-гадзінных
трэніровак па футболе. Праводзіліся трэніроўкі прафэсійнымі трэнеркамі, і гуліні London City Lionesses дзейнічалі ў якасьці спэцыяльных гасьцей з мэтай матываваньня дзяўчын на заняткі футболам. Кампанія таксама супрацоўнічае зь мясцовымі школамі і дапамагае вызначыць, дзе ў грамадзтве дзяўчынам больш за ўсё не хапае магчымасьці займацца спортам. У сваю чаргу пасьля адкрытага ліста “Lionesses” (яго падпісалі ўсе 23 гуліні) урады Вялікай Брытаніі абвесьціла, што мае намер прадаставіць ўсім школьніцам роўны доступ да футболу. Пакуль роўны
доступ да спорту ўсе шчэ застаецца праблемай, такія ініцыятывы неабходныя для павышэньня інклюзіі і роўнасьці.
Яшчэ адзін цікавы прыклад: кампанія Nike абвесьцілі пра заключэньне трохгадовага пагадненьня з Liga BBVA MX Femenil (вышэйшы дывізіён жаночага футболу ў Мэксыцы) і сталі эксклюзыўнымі спартовымі партнэрамі лігі. У Nike ужо быў падобны досьвед партнэрства з NWSL.
Кампанія будзе падтрымліваць жаночы футбол у Мэксыцы «як на полі, так і за ягонымі межамі», праз прадастаўленьне мэксыканскім футбалісткам інавацыйных прадуктаў, інвэставаньня ў праграмы развіцьця для новага пакаленьня, прадастаўленьня мячэй. Nike ужо даўно працуюць з мэтай разьвіцьця жаночага футболу ў краінах Эўропы і Паўночнай Амерыкі, аднак інвэставаньне такога кшталту, як Liga BBVA MX Femenil, дазваляе мэксыканскаму жаночаму футболу канкураваць з эўрапейскім і стварае для гэтага глябальную плятформу. Сваім прыкладам Nike паказваюць, як можна падтрымліваць спартсмэн_ак, дапамагаючы пашыраць
магчымасьці для іх удзелу ў спаборніцтвах.
Нягледзячы на тое, што за апошнія гады, і за аналізуемы пэрыяд у прыватнасьці, можна адзначыць пазытыўныя тэндэнцыі ў аспэкце правоў жанчын у спорце, па-ранейшаму існуюць такія праблемы, як няроўная 13 аплата працы і нізкі ўзровень даступнасьці спорту для дзяўчын і жанчын, нізкі узровень інвэстыцыяў і мэдыцынскіх дасьледаваньняў і, як следзтва,
высокі ўзровень траўматызму.
Усім зацікаўленым і ўключаным краінам неабходна працягваць сваю працу з мэтай падвышэньня доўгатэрміновых зьменаў. Прасоўваючы каштоўнасьці гендарнай роўнасьці і падтрымліваючы патэнцыял дзяўчын і жанчын у спорце, мы садзейнічаем стварэньню інклюзіўнага асяродзьдзяяк на полі, так і за ягонымі межамі.