Тэма, якой прысвяцілі свой выступ прадстаўнікі аб’днання Фаланстэр разам з экспертамі Школы лічбавай бяспекі DSS375, называлася “Data detox”, што азначае пазбаўленне ад таксічных дадзеных. Зараз ні для каго не сякрэт, што ўсе дадзеныя, якія мы размяшчаем у сеціве, нават пры выдаленні застаюцца там назаўсёды. Гэта датычыцца і фотачак у сацыяльных сетках, і інтэрнэт-старонак, па якіх мы сёрфім. Гэтыя дадзеныя ў будучыні могуць так ці інакш на нас паўсплываць (і вельмі часта—з негатыўнага боку). Спікеры прапанавалі перш за ўсе ставіцца да прыватнасці як да каштоўнасці, а таксама вызначылі пэўны практыкум, як сябе паводзіць.
Напрыклад, першы прынцып “Даследуй” раіць нам задацца пытаннем “Што ведае пра мяне пашукавік?” ды паспрабаваць знайсці свае імя і твар у сеціве. Таксама трэбы пачэкаць, якімі прадуктамі гугла мы карыстаемся, каб далей пастаянна утаясамліваць “Калі я ізноў карыстаўся гуглом, значыць ён ізноў сабраў пра мяне інфармацыю”. Другі прынцып “Усё ў адным месцы” кажа аб тым, што зручна трымаць ўсе дадзеныя (паролі і г.д) у адным месцы, але тут працуе абр’атная прапарцыйнасць: чым зручней, тым небяспечней. Прынцып “Будзь сацыяльным” раіць даведацца, што пра мяне думае фэйсбук, ды пачэкаць настройкі прыватнасці. Варта памятаць пра свой асабісты пошук, бо інфармацыя, якая захоўваецца у браўзеры, гэта унікальны адбітак. Яе можна паглядзець на сайце panopticclick.eff.org. Варта ўжываць рэжым “інкогніта”, але трэба разумець, што ён пазбаўляе следа толькі ў браузеры, а ніяк не для сайта, які чалавек наведвае. Карысна будзе заблакаваць браўзерныя трэкеры і дадаць пашырэнне Privacy Badge.
Частка“панопцік” у назве ссылкі, прыведзенай вышэй, магчыма, не выпадкова, таму што гугл мае меркаванне аб кожным з нас. “Гугл думае, што я дамахазяйка”і ў залежнасці ад гэтай інфармацыі да нас прыхозіць ня толькі кантэкстная рэклама, але і можа адрознівацца цана страхоўкі (пакуль што ў заходніх краінах). Нават калі перапісвацца у мэсэджэры аб сваёй мары набыць машыну, потым у кантэкстнай рэкламе яна з’явіцца. Канешне, ня трэба схіляцца да канспіралагічных думак, але паставіць Лінукс будзе добрым рашэннем.