Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Пыткі і дыскрымінацыя жанчын у Беларусі: «Прававая ініцыятыва» звярнулася ў CEDAW з патрабаваннем пачаць расследаванне

Human Constanta
19 августа 2025 Года

Беларуская праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» накіравала ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) афіцыйны зварот з патрабаваннем пачаць расследаванне ў адпаведнасці з артыкулам 8 Факультатыўнага пратаколу да Канвенцыі.

Мы сабралі і прадставілі шырокія доказы таго, што ў беларускіх турмах, калоніях і ізалятарах на працягу многіх гадоў адбываюцца сур’ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў жанчын, уключаючы пыткі, прыніжэнні і дыскрымінацыю па прыкмеце гендэра. Ідзе гаворка не пра асобныя інцыдэнты, а пра цэлую сістэму, у якой гендэрна абумоўлены гвалт і жорсткае абыходжанне сталі нормай, асабліва ў дачыненні да жанчын-палітвязынак.

Гэтыя парушэнні падпадаюць пад вызначэнне дыскрымінацыі ў сэнсе артыкулаў 1, 2, 3, 5(a), 7 і 12 Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, у тым ліку ў інтэрпрэтацыі Камітэта ў Агульных рэкамендацыях № 19, № 24, № 28 і № 35. Іх працяг, у спалучэнні з нежаданнем дзяржавы выконваць папярэднія рэкамендацыі CEDAW, патрабуе неадкладнай рэакцыі ў межах працэдуры расследавання.

Наш зварот ужо падтрымалі:

Мы заклікаем міжнародныя і нацыянальныя недзяржаўныя арганізацыі, экспертак у галіне правоў чалавека, а таксама палітыкес публічна падтрымаць гэты зварот, распаўсюдзіць інфармацыю пра задокументаваныя парушэнні і аказаць ціск на ўлады Беларусі дзеля спынення катаванняў, жорсткага абыходжання і дыскрымінацыі жанчын у месцах пазбаўлення волі.


Падпісаць гэты зварот можна па спасылцы (па-англійску)

Што зафіксавалі

Мы сабралі шматлікія сведчанні жанчын, якія прайшлі праз ізалятары часовага
ўтрымання, цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, следчыя ізалятары і папраўчыя
калоніі. У тым ліку дзве калоніі, у якіх утрымліваюцца толькі жанчыны — ІК № 4 у
Гомелі і ІК № 24 у Зарэччы.

Сярод найбольш сур’ёзных парушэнняў:

  • Адсутнасць належных гігіенічных умоў і даступных сродкаў асабістай гігіены.
    Напрыклад, выдаецца толькі 6 пракладак на 3 дні або 10 у месяц, часам іх не
    выдаюць увогуле; душ дазваляюць прымаць толькі раз на тыдзень або радзей;
    у камерах вядуцца клопы, тараканы, вошы.
  • Прыніжальныя асабістыя вобшукі і адсутнасць прыватнасці, уключаючы
    распрананне перад мужчынамі-супрацоўнікамі месцаў пазбаўлення волі,
    адкрытыя прыбіральні, відэаназіранне.
  • Сексісцкія выразы, жарты пра сексуалізаваны гвалт, пагрозы.
  • Адмова ў медыцынскай дапамозе і прадастаўленні лекаў, што вядзе да яшчэ
    больш сур’ёзных праблем са здароўем, у тым ліку рэпрадуктыўным.
  • Публічныя прыніжэнні, у тым ліку выкарыстанне «клеткі сораму» ў ІК № 4 (такой
    практыкі няма ў мужчынскіх калоніях).
  • Асаблівы ціск на палітвязынак — перапоўненыя камеры, пастаяннае
    штучнае асвятленне, адсутнасць матрацаў, забарона на атрыманне пасылак,
    пагрозы і псіхалагічны ціск.

ГЭТА СІСТЭМНАЯ ПРАБЛЕМА

CEDAW ужо двойчы — у 2009 і 2020 гадах — прызнаваў Беларусь вінаватай у
парушэннях правоў жанчын у зняволенні. Аднак за 15 гадоў сітуацыя толькі
пагоршылася, асабліва пасля падзей 2020 года. Масавыя арышты жанчын-актывістак, праваабаронцаў і журналістак працягваюцца: па дадзеных на 15 жніўня 2025 года ў Беларусі налічваецца 178 жанчын-палітвязынак; толькі ў 2024 годзе беларускія суды разглядзелі больш за 7 500 палітычна матываваных спраў — чвэрць з іх супраць жанчын.

Парушэнні фіксуюцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у розных установах на
працягу многіх гадоў. Гэта сведчыць пра тое, што пыткі і жорсткае абыходжанне
з’яўляюцца ўсталяванай практыкай, якая падтрымліваецца бяздзеяннем дзяржавы і
нежаданнем выконваць рэкамендацыі ААН.

Чаго мы патрабуем:

  • Мы заклікаем CEDAW пачаць расследаванне і запатрабаваць ад уладаў Беларусі
    адказаў на ключавыя пытанні:
  • Якія меры рэальна прыняты для спынення пытак, жорсткага абыходжання і
  • гендэрна абумоўленага гвалту?
  • Як забяспечваецца права жанчын на прыватнасць, медыцынскую дапамогу,
  • гігіену?
  • Чаму палітычныя зняволеныя жанчыны ўтрымліваюцца ў асабліва цяжкіх
  • умовах?
  • Як гарантуецца магчымасць бяспечна паведамляць пра гвалт і атрымліваць
  • дапамогу ў месцах несвабоды?
  • Ці праводзяцца расследаванні парушэнняў і ці пакараныя вінаватыя?
  • Якія праграмы навучання супрацоўнікаў месцаў пазбаўлення волі існуюць і наколькі яны эфектыўныя?
  • Як дзяржава адсочвае доўгатэрміновыя наступствы зняволення для здароўя жанчын?
ПОХОЖИЕ НОВОСТИ

Заявление Human Constanta о нарушении прав искатель_ниц убежища на Латвийско-Беларусской границе

Мы призываем латвийские власти соблюдать свои международные обязательства и гарантировать право на подачу ходатайства о предоставлении убежища всем, кто ищет защиты, в соответствии с Конвенцией ООН о статусе беженцев и законодательством ЕС.
Антидискриминация

«‎Сами вы экстремисты!»: как беларусские де-факто власти нарушают «‎антиэкстремистское» законодательство и что говорит принцип недискриминации

«‎Антиэкстремистское» законодательство в Беларуси.
доклад Мигранты и беженцы

Выталкивание, гендерное насилие, ограничение свободы передвижения и другие проблемы с мигрантами на беларусско-польской границе

Неофициальный перевод короткого доклада спец. докладчика ООН по ситуации с мигрантами на границе Польши и Беларуси