У сённяшнім выпуску #моцсловаў размаўляем пра набалелае — пра тое, чаму ад слова «інфацыгане» варта пазбавіцца ўсім нам і як мага хутчэй. Што называюць гэтым словам і чаму такая назва некарэктная і ксенафобная?
Другие материалы рубрики #моцсловаў:
- Каминг-аут: это всегда вызов и риск
- Триггер: слово применяется к событиям, которые могут вернуть человека к травматичным воспоминаниям
- Вопрос об «оккупации» Беларуси с точки зрения этики и права
Шукаць выгаду падманным шляхам — хтось заўжды зацікаўлены ў такіх махінацыях. Таму махлярства хутка патрапіла і ў лічбавую прастору: напрыклад, з’явіліся псеўдаэксперт_кі, якія прадаюць даверлівай аўдыторыі свае інфапрадукты — анлайн-курсы ды трэнінгі з сумнеўнай эфектыўнасцю. Абяцанне нерэалістычных рэзультатаў, расказы аб паспяхова разбагацелых вучнях і відавочна недастатковая кампетэнцыя — даволі хутка за гэтым тыпам людзей замацавалася назва «інфацыгане». А паколькі такая дзейнасць вызывае асуджэнне, то і паняцце «інфацыганства» мае ацэначны, непахвальны ды зняважлівы характар.
Вось толькі праблема ў тым, што этнічная група цыганоў ніякага дачынення да такога лічбавага ашуканства не мае. Дарэчы, больш нейтральным і этычным будзе выкарыстоўваць найменне «рома»: этнонім цыганы, як і адпаведнае ангельскае gypsies,— гэта знешняя назва, якая этымалагічна мае зневажальнае адценне. Слова рома было выбранае для агульнага выкарыстання на першым Сусветным кангрэсе рома і лічыцца працоўным у Савеце Еўропы. Менавіта такую саманазву выкарыстоўваюць і многія з прадстаў_ніц гэтай народнасці (якая, аднак, уключае ў сябе шмат этнічных падгруп).
У аснове паняцця «інфацыгане» ляжыць назва этнасу, якая ўжываецца не ў сваім прамым значэнні, а як метафара негатыўных з’явішч — падману, вымагання, агрэсіўнага маркетынгу. Апісваючы нядобрасумленны бізнес словам «інфацыганства», мы як бы ставім знак роўнасці паміж паняццямі цыгане і махляры.
Але выкарыстоўваць назву народнасціяк лаянку ці абразу недапушчальна: этнас — гэта фактычнае, а не ацэначнае паняцце. Калі якія-небудзь адмоўныя якасці прыпісваюцца ўсей этнічнай групе, вакол яе фарміруецца прадузятасць. Ад памылковых, павярхоўных і беспадстаўных абагульненняў церпяць прадстаўні_цы гэтага народа, а ў масавай свядомасці паміж этнасамі фарміруецца раздзяленне на «добрыя» і «благія» — так праяўляецца расізм ды ксенафобія.
Замест таго, каб бароцца з этнічнай прадузятасцю, ужываючы слова інфацыгане, мы транслюем нецярпімасць і стэрэатыпнасць у бок людзей народнасці рома.
Таму ацэначнае і некарэктнае слова «інфацыгане» лепей выключыць з уласнага лексікону. Інфамахлярства, лічбавае ашуканства, псеўдаэкспертнасць — усе гэтыя словы больш дакладна і этычна апісваюць нядобрасумленны бізнес, пра які вядзецца гутарка.