Уводная
У аналітыцы за кастрычнік-сьнежань 2023 года мы прааналізавалі найбольш значныя падзеі і навіны ў спорце праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.
Дэ-факта ўлады Беларусі працягваюць перасьлед нязгодных з рэжымам прадстаўні_ц спартовай індустрыі, захоўваецца практыка запісу «пакаяльных» відэа. Між тым, МАК прынялі рашэньне аб допуску да Алімпійскіх гульняў 2024 года спарто_вак зь Беларусі і Расеі ў нэўтральным статусе.
У аналізаваны перыяд мы змаглі адзначыць падзеі, якія сьведчаць аб разьвіцьці жаночага спорту, у прыватнасьці – футболу. Значнай падзеяй зьяўляюцца прыклады будаўніцтва стадыёнаў спецыяльна для жанчын – гэта важны крок для забесьпячэньня прынцыпаў інклюзіі і недыскрымінацыі.
Сутыкненьні футбольных заўзятар_ак засталося адной з ключавых праблем у кантэксьце бясьпекі і абароны падчас спартовых мерапрыемстваў у гэты перыяд. На жаль, людзі працягваюць падвяргацца небясьпецы, з пагрозай для іх здароўя і нават жыцьця. Адным з самых гучных інцыдэнтаў было сутыкненьні заўзятар_ак зборных Бразіліі і Аргентыны падчас адборачнага матчу Чэмпіянату сьвету па футболе-2026.
Права на здароўе – адно з самых вострых пытаньняў сёлета ў сьвеце спорту, і асабліва ў футболе. Перагружанасьць матчаў, высокі ўзровень траўматызму і спецыфіка траўмаў у жаночым спорце. У матэрыяле мы распавялі аб спартоў_ках, якія сутыкнуліся з траўмамі, а таксама аб існых дасьледаваньнях па гэтай тэме.
Чытайце нашу аналітыку ў фармаце PDF: