Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)

Human Constanta
12 декабря 2025 Года

Гэтая справаздача аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць. Ва ўмовах, калі афлайн-пратэсты былі гвалтоўна падаўленыя, лічбавая прастора стала ключавой сферай дзяржаўнага кантролю, крымінальнага пераследу і запалохвання.

Даследаванне паказвае, як каментары ў сацыяльных сетках, антываенныя выказванні, ахвяраванні, удзел у анлайн-ініцыятывах, адміністраванне чатаў і нават мінімальныя формы лічбавага ўзаемадзеяння выкарыстоўваюцца як падставы для крымінальных і адміністрацыйных спраў. Справаздача спалучае колькасныя даныя, аналіз судовай практыкі і падрабязныя кейсы, дэманструючы, як антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі фактычна ператварылася ва ўніверсальны інструмент палітычных рэпрэсій.

Асобная ўвага надаецца наступствам лічбавых рэпрэсій, у тым ліку фармаванню атмасферы «лічбавага страху», росту самаацэнзуры, фрагментацыі грамадзянскіх супольнасцяў, выцісканню актывізму ў закрытыя і менш бяспечныя формы, а таксама сістэмнаму падрыву свабоды выказвання і доступу да інфармацыі.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ