Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Тыдзень за роўнасць і інклюзію 14-24 сакавіка 2024: не прапусці!

Human Constanta
12 марта 2024 Года

Самы гарачы тыдзень вясны ўжо блізка! Так-так, рыхтуйце свае планеры і календары, таму што разам з партнёрамі Тыдня за роўнасць і інклюзію мы падрыхтавалі шчыльную праграму анлайн і афлайн!

Афіша

Ужо зараз мы гатовы падзяліцца часткай афішы.

Звярніце ўвагу, што гэта няпоўная афіша. Мы будзем яе дапаўняць і інфармаваць вас аб планах, таму падпішыся на нас у інстаграме Тыдня, каб нічога не прапусціць!

Анлайн

  • Прэзентацыя Канцэпцыі сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забяспячэнню роўнасці ў Беларусі і канцэпцыі Закона а роўнасці ад БХК
    Мэта Канцэпцыі стаць часткай комплекснай прававой рэформы ў дэмакратычнай Беларусі, а таксама служыць асновай для далейшага развіцця ідэй і падыходаў для пабудовы роўнага і інклюзіўнага грамадства, распрацоўкі наступных крокаў у гэтым напрамку, прасоўвання прынцыпаў роўнасці і недыскрымінацыі ў беларускім грамадстве.

19.03, 17:30 па Менску (15:30 — Варшава, 16:30 — Вільнюс)
рэгістрацыя па спасыле

  • Вэбінар «Ад ксенафобіі да інклюзіі. Шлях разумення людзей»
    Анлайн лекцыя аб тым як уладкаваная чалавечая ксенафобія. На ёй вы даведаецеся, як інструмент, які гарантаваў выжыванне віду, стаў пультам дыстанцыйнага кіравання грамадствам у руках прапаганды. Мы паразмаўляем пра мову варожасці, папрацуем з уласнымі ўстаноўкамі і абмяркуем як фармаваць талерантнасць і ствараць інклюзіўныя супольнасці.

Лекцыю чытае сузаснавальнік праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць», заснавальнік праекту пра жыццё ЛБК-людзей HUKANNE сурэдактар ​​Медыярашальніка Алег Ражкоў.

19.03, а 18:00 (Менскі час)
рэгістрацыя па спысыле

Афлайн

  • Сэмінар па Глыбінным Антыфашызме ў Кракаве ад Human Constanta
    Ці можам і ці хочам мы жыць без фашызма/дыктатуры? Якая яна “Новая Беларусь”? Якая роля, адказнасьць і магчымасьці для кожн_ай з нас у гэтым? Прыходзьце абмеркаваць і падумаць ды пашукаць адказы разам.

20.03, 19:30-21:30 (па Кракаве) у Прастора
рэгістрацыя не трэба

Звярніце ўвагу, што гэта няпоўная афіша. Мы будзем яе дапаўняць і інфармаваць вас аб планах, таму падпішыся на нас у інстагре Тыдня, каб нічога не прапусціць!

Ну што, пагналі? Выбірай мерапрыемства, рэгіструйся і прыходзь да нас, мы вельмі чакаем!💜

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ
Антидискриминация

“Open your eyes: no room for discrimination”: фотовыставка и мероприятия про дискриминацию в Минске, Бресте и Могилёве

С 19 по 25 февраля в Минске, Бресте и Могилёве пройдут мероприятия и фотовыставка посвящённые борьбе с дискриминацией “Open your eyes: no room for discrimination”.

Дасягненні для правоў чалавека ў 2022

Мы вырашылі зрабіць падборку натхняльных падзеяў гэтага года, калі вынікі барацьбы за правы чалавека можна заўважыць, дзе індывідуальныя і калектыўныя дзеянні дапамаглі дамагчыся павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці. А ў канцы артыкула можна знайсці і спампаваць віншавальныя паштоўкі, якія мы падрыхтавалі да Дня правоў чалавека!
Лаборатория цифровых свобод

Как связаны отключения интернета и права человека на примере Беларуси

Любое отключение интернета должно рассматриваться как ограничение свободы мнений или информации: Статья 19 Международного пакта о гражданских и политических правах или Всеобщей декларации прав человека.
права человека

КПЧ, ЕСПЧ: что скрывается за аббревиатурами и как они защищают права человека на международном уровне

Что такое что такое Комитет по правам человека ООН (КПЧ) и Европейский суд по правам человека (ЕСПЧ, юрисдикция распространяется на членов Совета Европы). А также какую силу имеют решения данных органов и какую роль в этом играют адвокаты.