
З 8 па 18 лістапада 2024 года мы разам з партнэрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі правядзем шэраг мерапрыемстваў: фем-стэндапы, вечарына, кінапрагляды з абмеркаваньнямі і шмат іншага! Усё каб яшчэ раз задумацца разам пра індывідуальнасьць, пра Чалавечую Годнасьць і пра сябе.
Тэмай гэтага Тыдня мы абралі Чалавечую Годнасьць
Гэта фундамэнтальная канцэпцыя, якая адлюстроўвае неад’емныя правы і базавую каштоўнасьць кожн_ай чалавека проста ад нараджэньня. Яна ляжыць у аснове правоў чалавека і падкрэсьлівае, што кожная асоба заслугоўвае павагі і роўнасьці незалежна ад сваёй нацыянальнасьці, веравызнаньня ці сацыяльнага статусу і іншых фактараў. У сьвеце, дзе адбываюцца войны, перасьледы па палітычных поглядах і злачынствы на глебе нянавісьці, важнасьць павагі чалавечай годнасьці асабліва вялікая. Гэта напамін аб тым, што за кожным дзеяньнем стаяць жывыя людзі зь іх правамі і пачуцьцямі.
💜Падтрымліваючы ідэалы павагі чалавечай годнасьці, мы спрыяем стварэньню больш справядлівага грамадзтва, дзе кожная асоба можа пачувацца ў бясьпецы і быць пачутай.
Гэта дапамагае зьнізіць узровень агрэсіі і гвалту, ствараючы аснову для вырашэньня канфліктаў і аднаўленьня пасля трагедыяў.
Далучайцеся да Тыдня і сачыце за нашай старонкай.
Мы падрыхтавалі клёвае падарожжа!

Афіша мерапрыемстваў
Мерапрыемства ладзяць партнэры тыдня ЛГБТК+ ініцыятыва для і пра маладых беларусаў_ок, украінцаў_ок у Літве і Беларусі Future
Разам з барам Карма ў Варшаве будзем зьбіраць ахвяраваньні для ЗСУ, у прыватнасьці, для Запарожскай вобласьці і для зьняволенай праваабаронцы Насты Лойкі .
Гэта будзе тэматычны канцэрт пра жыццё ў эміграцыі. Дэйцінгі, пошук працы і новых сябро_вак, складанасці і радасці, туга па дому і захапленне ад новых прыгод – абмяркуем гэта ўсё разам з Фем-стэндап клюбам ім. Зоські Верас.
А ў гэтым горадзе Фем-стэндап падрыхтавалі для вас спецыяльную праграму ад мясцовых камікес і ня толькі 🙂 Будзе як заўсёды ўтульна, па-сястрынскі і шмат рэлэйтных актывістка-фемінісцкіх жартаў.
