У аналізаваны пэрыяд на вайне Расеі супраць Украіны пры розных абставінах загінулі прынамсі 8 украінскіх спартсмэнаў: Oleksandr Dykyi, Mykola Yaremchuk, Oleksandr Khmil, Bohdan Khodakovsky, Mykola Zhidkov, Igor Osmak, Viacheslav Savytskyi, Kyrylo Molokov.
У пачатку траўня 2022 года ва Украіне запусцілі сайт «Янголи спорту» з інфармацыяй аб загінуўшых на вайне атлет_ках і трэнер_ках. На момант напісаньня гэтай аналітыкі на сайце ёсьць інфармацыя аб 254 загінуўшых прадстаўні_цах спартовай індустрыі з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. У Міжнародны дзень спорту, 6 красавіка 2023 года, у Кіеве ўшанавалі памяць загінуўшых спартсмэн_ак, правёўшы акцыю «Янголи спорту: рік пам’яті».
Прэзідэнт Украіны Volodymyr Zelensky падтрымаў ініцыятыву футбалістаў Andriy Shevchenko і Oleksandr Zinchenko ў правядзеньні дабрачыннага матча ў Лёндане на стадыёне Стэмфард Брыдж. Мэтай гульні зьяўляецца збор сродкаў для рэканструкцыі ліцэя імя Кацюбінскага ў Чэрнігіўскай вобласьці.
Таксама ў траўні ў Таліне прайшла канфэрэнцыя “Athletes for Peace and Freedom”, якая стала «бяспрэцэдэнтнай міжнароднай спартовай плятформай, якая дае прадстаўні_цам прафэсійнага спорту магчымасьць сабрацца і абмеркаваць, як спартсмэн_кі і сучасны спорт могуць выкарыстоўваць свой патэнцыял для прасоўваньня ідэалаў міру і свабоды». У тым ліку на канфэрэнцыі абмяркоўвалася месца расейскага і беларускага спорту на міжнароднай арэне. У рамках канфэрэнцыі была прынятая дэклярацыя, у якой у прыватнасьці гаворыцца, што:
- МАК неабходна прыняць «ўсебаковыя захады», каб прадухіліць «выкарыстаньне спорту для прапаганды вайны і ваенных злачынстваў»;
- расейскія і беларускія спартсмэн_кі павінны падпісаць антываенныя дакументы і не павінны карыстацца фінансаваньнем сваіх урадаў;
- пагаджаючыся з МАК, расейскія і беларускія спартсмэн_кі, зьвязаныя з вайскоўцамі, ня могуць удзельнічаць у спаборніцтвах, а тыя, хто прайшлі допуск, могуць удзельнічаць у нэўтральным статусе;
- МАК неабходна прызнаць сытуацыю ва Украіне «вайной», а не «канфліктам».
«Няма такога паняцця «бежан_кі» — цытата дэпутата Дзярждумы Расеі,
у мінулым савецкага і расейскага хакеіста, Vyacheslav Fetisov. У сярэдзіне чэрвеня зьявілася інфармацыя аб рашэньні МАК адносна крытэраў допуску расейскіх спартсмэн_ак на Алімпійскія гульні-2024. За аснову прынятыя ўмовы фармаваньня каманды бежан_ак, гэта значыць расейскія спартсмэн_кі змогуць выступаць у нэўтральным статусе; заяўкі на ўдзел падаюцца асабіста спартсмэн_камі, без пасярэдніцтва НАК; пасля зацьвярджэньня заяўкі МАК спартсмэн_кі павінны адмовіцца ад удзелу
ў нацыянальных спаборніцтвах і перастаць атрымліваць падтрымку ад расейскіх спартовых арганізацыяў; будзе распрацаваная экіпіроўка для нэўтральных спартсмэн_ак. Fetisov у адказ на навіну дадаў: «Хто яны бежан_кі такія? Чаму яны маюць права сёньня не па спартовым прынцыпе, а проста па нейкім азначэньні прымаць удзел? Тут у гэтым сэнсе правы спорту нівэлююцца». Тым часам АГ-2024 стануць трэцімі, у якіх прыме ўдзел the Refugee Olympic Team. «Гэты ўнікальны праект дэманструе імкненьне МАК быць на баку бежан_ак і аказваць ім падтрымку ў спорце, як на элітным, так і на нізавым узроўні. Мэта праэкта — ня толькі дапамагчы атлет_кам-бежан_кам трэніравацца з мэтай патрапіць на Алімпійскія гульні, але і працягнуць сваю спартовую кар’еру і пабудаваць сваю будучыню. Гэтыя спартсмэн_кі таксама зьяўляюцца сімвалам надзеі для ўсіх бежан_ак ва ўсім сьвеце, паказваючы, што з дапамогай спорту можна дасягнуць шмат чаго» – гаворыцца на сайце МАК.
Чыноўні_цы Беларусі і Расеі пастаянна заяўляюць аб тым, што лічаць непрымальным ніякі іншы ўдзел у міжнародных спаборніцтвах спартсмэн_ак са сваіх краін, акрамя як пад дзяржаўнымі сьцягамі і з выкананьнем дзяржаўнага гімна. Любыя намаганьні, якія прадпрымаюцца прадстаўні_цамі міжнародных спартовых арганізацый, накіраваныя на пошук кампрамісных варыянтаў удзелу спартсмэн_ак у стартах, крытыкуюцца дэ-факта ўладамі Беларусі і ўладамі Расеі.
МАК не ў стане забяспечыць умовы для спыненьня ваенных дзеянняў, аднак яны валодаюць ўсім неабходным функцыяналам для вызначэньня канкрэтных і празрыстых крытэраў для допуску спартсмэн_ак зь Беларусі і Расеі да спаборніцтваў, неадпаведнасьць якім выключыць для атлет_ак магчымасьць удзел ў стартах. Актыўнае ўзаемадзеяньне МАК як зь міжнароднымі федэрацыямі, так і з прадстаўні_цамі грамадзянскай супольнасьці дапаможа арганізацыі даць аб’ектыўную ацэнку дзеяньняў/ статусаў удзельні_ц, якія прэтэндуюць на ўдзел у Алімпіядзе 2024 як бліжэйшым глябальным спартовым івэнце.