Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Адкрыта падача заявак на сэмінар у Германіі пра журналісцкія падыходы да квір-гісторыі

Human Constanta
19 августа 2024 Года

Цяпер вы можаце падаць заяўку на сэмінар History Unit у Германіі

n-ost, Fundacja Autonomia і Human Constanta абвяшчаюць адкрыты конкурс на тыднёвую адукацыйную і нэтворкінгавую праграму ў Берліне, Веймары і Бухенвальдзе, Германія, з 14 па 20 кастрычніка 2024 г. 

Шукаем журналіст_ак і актывіст_ак з журналісцкім вопытам з Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны (незалежна ад цяперашняга месца жыхарства), каб даследаваць наратывы квір-мінулага з акцэнтам на пераслед квір людзей падчас нацысцкага рэжыму. 

Як падацца?

Калі ласка, запоўніце анкету да 25 жніўня, 2024, 23:59 (CET time). Заяўка павінна быць на англійскай мове, за выключэннем матывацыйнай часткі, для якой вы можаце выбраць любую мову праекта па вашаму выбару (беларускую, нямецкую, польскую, украінскую, англійскую). Адабраныя ўдзельні_цы будуць праінфармаваныя не пазней за 6 верасня 2024 года.

Варта ведаць

  • Працоўнай мовай праграмы будзе пераважна англійская.
  • Праграма плануецца як поўны працоўны тыдзень.
  • Усе выдаткі на пражыванне (аднамесны або двухмесны нумар), харчаванне (вегетарыянскае) і транспарт бярэ на сябе бок, які запрашае.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і запоўніць форму заяўкі можна тут.

Праект фінансуецца Фондам Памяці, адказнасці і будучыні (EVZ) і Федэральным міністэрствам фінансаў (BMF) у рамках адукацыйнай праграмы па NS-Injustice.