У лістападзе 2025 года Цябе чакае другі адукацыйны кэмп за гэты год.
Што варта зрабіць у гэтым верасьні? Падацца на другую ўнікальную праграму па правах чалавека!
Human Constanta падрыхтавалі 5 дзённую інтэнсіўную праграму: семінары, варкшопы, гульні і працы ў камандах на Human Autumn Camp, які адбудзецца 23-28 лістапада 2025 года ў Польшчы.
Для каго?
Ты даўно хаце_ла даведацца ці якасна разабрацца ў тым, што такое правы чалавека і навошта яны патрэбныя? Альбо Ты плануеш запусціць сваю ініцыятыву ці дадаць каштоўнасці правоў чалавека ў працу дзеючай? То гэты Кэмп менавіта для Цябе: цягам 5-дзённага інтэнсіва мы будзем абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесных дзеянняў. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам клапатлівай нефармальнай адукацыі.
Хто ладзіць Camp?
Эксперт_кі і спецыяліст_кі праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Гэта шматгадовы багаты досьвед працы на лакальным і глабальным узроўні з выкарыстоўваннем ўсіх існуючых і неканвенцыянальных механізмаў і інстытутаў па абароне і прасоўванні правоў чалавека.
Што па выніку?
У лістападзе 2025 Ты даведаешся на
- гісторыю, змест, архітэктуру і дасягненні правоў чалавека,
- глыбіннае разуменне каштоўнасцяў правоў чалавека,
- асноўныя дакументы, механізмы, інстытуты і выклікі для правоў чалавека,
- правы чалавека ў штодзённым жыцці людзей і арганізацыяў на прыкладах,
- канцэпцыю комплекснага антыфашызму,
- сувязь спорта і правоў чалавека,
- сувязь міграцыі і правоў чалавека,
- асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.
Акрамя гэтага Ты атрымаеш магчымасць развіць софт-скілз і мета-кампэтэнцыі, а таксама пазнаёмішся з іншымі людзьмі, якія хочуць бачыць свет вакол сябе пабудаваным на прынцыпах павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці.
Напрыканцы трэнінга Ты атрымаеш сертыфікат аб праходжанні праграмы.
Як патрапіць?
Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы да 23:59 CET 29 верасня 2025 года.
Каб стварыць бяспечную прастору для ўдзельні_ц, мы просім абавязкова ўказаць імёны і кантакты 2 людзей, якія Цябе ведаюць і могуць дапамагчы нам Цябе верыфікаваць. Гэта могуць быць актывіст_кі, удзельні_цы мінулых праграм Human Constanta, іншых праваабарончых ці грамадскіх арганізацый/ініцыятыў.
Увага: на жаль, мы не прадастаўляем візавую падтрымку.
Аб выніках адбора мы паведамім лістом на пазначаную Табой для сувязі электронную пошту не пазней за 6 кастрычніка.
Дакладнае месца правядзення Human Autumn Camp і іншыя практычныя падрабязнасці мы паведамім адабраным удзельні_цам.