Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Human Camp вяртаецца!

Human Constanta
12 мая 2025 Года

У ліпені і лістападзе 2025 года Цябе чакаюць два адукацыйныя кэмпы. 

Што варта зрабіць напрыканцы вясны? Падацца на першую з дзвюх праграм па правах чалавека!

Human Constanta падрыхтавалі 5 дзённую інтэнсіўную праграму: семінары, варкшопы, гульні і працы ў камандах на Human Summer Camp, які адбудзецца 20-25 ліпеня 2025 года ў Польшчы.

Для каго?

Ты даўно хаце_ла даведацца ці якасна разабрацца ў тым, што такое правы чалавека і навошта яны патрэбныя? Альбо Ты плануеш запусціць сваю ініцыятыву ці дадаць каштоўнасці правоў чалавека ў працу дзеючай? То гэты Кэмп менавіта для Цябе: цягам 5-дзённага інтэнсіва мы будзем абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесных дзеянняў. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам клапатлівай нефармальнай адукацыі.

Важна! На лістапад 2025 у нас запланаваны другі кэмп ад Human Constanta, на які будзе асобны набор. Удзел у любым з іх не патрабуе удзелу ў іншым. Прыярытэт будзе аддавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў падобных івэнтах. Звяртай увагу на тэмы, каб прыярытызаваць Camp, які цікавіць Цябе больш. 

Хто ладзіць Camp?

Эксперт_кі і спецыяліст_кі праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Гэта шматгадовы багаты досьвед працы на лакальным і глабальным узроўні з выкарыстоўваннем ўсіх існуючых і неканвенцыянальных механізмаў і інстытутаў па абароне і прасоўванні правоў чалавека.

Што па выніку?

У ліпені 2025 Ты даведаешся на:

  • гісторыю, змест, архітэктуру і дасягненні правоў чалавека,
  • глыбіннае разуменне каштоўнасцяў правоў чалавека,
  • асноўныя дакументы, механізмы, інстытуты і выклікі для правоў чалавека,
  • правы чалавека ў штодзённым жыцці людзей і арганізацыяў на прыкладах,
  • канцэпцыю негвалтоўнага антыфашызму,
  • сувязь правоў чалавека і дэмакратыі, дыджыталізацыі і экстрэмізма (кожная тэма па-асобку),
  • што такое лічбавыя правы і як іх бараніць
  • як займацца актівізмам бяспечна 
  • што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне,
  • асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.

У лістападзе 2025 Ты даведаешся на 

  • гісторыю, змест, архітэктуру і дасягненні правоў чалавека,
  • глыбіннае разуменне каштоўнасцяў правоў чалавека,
  • асноўныя дакументы, механізмы, інстытуты і выклікі для правоў чалавека,
  • правы чалавека ў штодзённым жыцці людзей і арганізацыяў на прыкладах,
  • канцэпцыю негвалтоўнага антыфашызму,
  • сувязь спорта і правоў чалавека,
  • сувязь міграцыі і правоў чалавека, 
  • асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.

Акрамя гэтага Ты атрымаеш магчымасць развіць софт-скілз і мета-кампэтэнцыі, а таксама пазнаёмішся з іншымі людзьмі, якія хочуць бачыць свет вакол сябе пабудаваным на прынцыпах павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці. 

Напрыканцы трэнінга Ты атрымаеш сертыфікат аб праходжанні праграмы.

Як патрапіць?

Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы да 23:59 CET 26 траўня 2025 года.

Каб стварыць бяспечную прастору для ўдзельні_ц, мы просім абавязкова ўказаць імёны і кантакты 2 людзей, якія Цябе ведаюць і могуць Цябе верыфікаваць. Гэта могуць быць актывіст_кі, удзельні_цы мінулых праграм Human Constanta, іншых праваабарончых ці грамадскіх арганізацый/ініцыятыў.

Увага: на жаль, мы не прадастаўляем візавую падтрымку.

Аб выніках адбора мы паведамім лістом на пазначаную электронную пошту не пазней за 3 чэрвеня.

Дакладнае месца правядзення Human Summer Camp і іншыя практычныя падрабязнасці мы паведамім адабраным удзельні_цам.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ
Антидискриминация

Human Summer Camp возвращается!

Открыт набор на уникальную образовательную программу по правам человека.
права человека

КПЧ, ЕСПЧ: что скрывается за аббревиатурами и как они защищают права человека на международном уровне

Что такое что такое Комитет по правам человека ООН (КПЧ) и Европейский суд по правам человека (ЕСПЧ, юрисдикция распространяется на членов Совета Европы). А также какую силу имеют решения данных органов и какую роль в этом играют адвокаты.

Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер

Содержание1 Human Camp вяртаецца!2 Для каго?3 Хто будзе трэнераваць?4 Што па выніку?5 Як патрапіць? Human Camp вяртаецца! Што важнага можна зрабіць у самым пачатку года? Падацца на праграму па правах чалавека! Думаеце, кэмпы — удзел летніх вакацый? А вось і не! Human Constanta падрыхтавала 5-дзённы Human Winter Camp, які пачнецца ужо 27 студзеня 2019 года […]